ВАДЗІМ ПІГАС — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 6-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла свой варыянт "каманды тыдня" па выніках 6-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў найвышэйшай лізе.
У сімвалічную зборную трапіў і гулец "бела-сініх", якія на выездзе зламілі супраціў магілёўскага "Дняпра" — 2:0.
Адзначаным аказаўся абаронца Вадзім ПІГАС — для яго гэта дэбютнае ў сезоне ўключэнне ў такую адзінаццадку.