У РАМАНА БЕГУНОВА — 150 ГУЛЬНЯЎ ЗА "ДЫНАМА-МІНСК"
Нядзельны дамашні паядынак з наваполацкім "Нафтанам" аказаўся для вопытнага Рамана БЕГУНОВА юбілейным — 150-м афіцыйным у форме "бела-сініх".
Універсальны абаронца выступаў за мінскае "Дынама" з лета 2015 года да сканчэння 2018-га, затым вярнуўся сюды ў студзені 2022-га.
Вось як выглядае разбіўка матчаў па турнірах: чэмпіянат Беларусі — 110, Кубак краіны — 12, Ліга Еўропы — 22, Ліга канферэнцый — 6.
На гэтым адрэзку дыстанцыі наш №67 запісаў сабе ў актыў 8 галоў і 11 выніковых перадач.
Віншуем Рамана са скарэннем знакавай адзнакі і зычым яшчэ доўга прыносіць камандзе максімальную карысць!