У АЛЯКСАНДРА СЯЛЯВЫ — 50 ГУЛЬНЯЎ ЗА "ДЫНАМА-МІНСК"
Учорашні паядынак з жодзінскім "Тарпеда"-БелАЗам (0:0) аказаўся для Аляксандра СЯЛЯВЫ 50-м афіцыйным у складзе "бела-сініх".
Вопытны апорнік выступаў за мінскае "Дынама" ў сезоне-2021, а вярнуўся сюды пасля замежнага этапа кар’еры ў ліпені мінулага года — і зрабіў вялікі ўнёсак у заваяванне доўгачаканага чэмпіёнскага тытула.
Вось як выглядае разбіўка гэтых матчаў па турнірах: найвышэйшая ліга — 44 (3 галявыя перадачы), Кубак Беларусі — 3, Ліга канферэнцый — 2, Суперкубак краіны — 1.
Спадзяемся, Аляксанда чакае яшчэ шмат юбілеяў у абойме нашай каманды!