РАЙМОНД АДЭОЛА — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "НАФТАНАМ"
Чэмпіянатны паядынак з "Нафтанам" склаўся для "бела-сініх" няўдала — у родных сценах атрымалася набраць толькі ачко (2:2).
Тым не менш спецыяльны прыз найлепшаму гульцу сустрэчы ў складзе "Дынама" ад надзейнага партнёра нашага клуба — Маладзечненскага мясакамбіната — знайшоў свайго ўладальніка.
Лаўрэатам стаў нігерыйскі хаўбек Раймонд АДЭОЛА, які перад самым перапынкам скараціў адставанне да мінімуму трапным стрэлам галавой амаль ад лініі варатарской пляцоўкі.