РАІ ЛОПЕС ДЭ АЛІВЕЙРА — ГУЛЕЦ "БЕЛА-СІНІХ"
Кантракт з мінскім "Дынама" падпісаў бразільскі абаронца РАІ ЛОПЕС ДЭ АЛІВЕЙРА.
Наш навабранец нарадзіўся 28 сакавіка 2000 года ў горадзе Сан-Жуан-да-Бара, які размешчаны на беразе Атлантычнага акіяна ў штаце Рыа-дэ-Жанэйра. Выхаванец мясцовай футбольнай школы (першы трэнер Сэзар Марцінс).
На прафесійным узроўні выступаў на радзіме за "Амерыкана" (2020), "Флумінэнсэ" (2021), "Бангу" (2021-22), "Канф’янсу" (2022), "Рэма" (2023), "Фігейрэнсэ" (2023), "Нова Гамбурга" (2024).
Раі, вітаем у складзе "бела-сініх", зычым цалкам рэалізаваць свой патэнцыял і дасягнуць з нашай камандай максімальных поспехаў!