ПРАДСТАЎНІКІ "ДЫНАМА" ПАЎДЗЕЛЬНІЧАЛІ Ў ЛЁСАВАННІ
Сёння трэнеры Акадэміі "бела-сініх" Станіслаў Шыраеў і Ўладзіслаў Ясюкевіч разам з маскотам Дынамошам з’ездзілі ў сталічную гімназію №22, каб паўдзельнічаць у лёсаванні футбольнага турніру GREEN MEADOW CUP, які штогадова арганізуецца пры падтрымцы нашага клуба.
Але пратакольным мерапрыемствам праграма дня не абмежавалася. Навучэнцы пад кіраўніцтвам Станіслава Андрэевіча і Ўладзіслава Сяргеевіча правялі актыўную размінку, а потым, падзяліўшыся на каманды, дэманстравалі майстэрства, тэхніку і трапнасць у ходзе серыі міні-матчаў.
Плануецца, што прадстаўнікі мінскага "Дынама" наведаюць і цырымонію ўзнагароджання традыцыйных спаборніцтваў.