ПЕРШАЯ ЛІГА: ТРЫМАЕМ КУРС НА МАЛАДЗЕЧНА
Моладзевы склад мінскага "Дынама", які працягвае асвойвацца ў другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату краіны-2024, чакае чарговы сур’ёзны тэст на трываласць. У нядзелю, 28 красавіка, належыць у межах 4-га тура на выездзе пазмагацца з "Маладзечнам-2018", адным з таблічных лідараў і прэтэндэнтаў на выхад у найвышэйшую лігу.
Паядынак адбудзецца ў пасёлку Чысць, на стадыёне "Школьны" (вул. Цэнтральная, 4). Стартавы свісток прагучыць у 13.00.
Нашы хлопцы згуляюць у сініх майках і трусах (брамнік — цалкам у чорным).
Супрацьстаянне абслужыць брыгада арбітраў з Гродна на чале з Дзмітрыем Дубатоўкай, асістэнты — Ігар Марашан і Віталь Побаль. Чацвёрты суддзя — Сяргей Матусевіч (Маладзечна). Інспектар матчу — Уладзімір Ішчанка (Рэчыца).
У жывым эфіры сустрэчу пакажа Youtube-канал АБФФ.