ПЕРШАЯ ЛІГА: ПРЫМАЕМ "БАРАНАВІЧЫ"
Наша моладзевая каманда вяртаецца на стадыён "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А), каб пастарацца максімальна паспяхова выступіць супраць "Баранавічаў".
Гэты паядынак 3-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў другім па значнасці дывізіёне адбудзецца ў суботу, 20 красавіка. Пачатак у 19.00. Уваход вольны.
Гаспадары поля згуляюць у белых майках і трусах (галкіпер — цалкам у жоўтым).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў з Гомеля на чале з Амінам Кургхелі, асістэнтамі якога стануць Віктар і Андрэй Гецікавы. Чацвёрты суддзя — Ілля Шэлег (Мінск). Інспектар матчу — Міхаіл Лаўскі (Гомель).
За развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць сачыць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.