ПАВЕЛ МЯЛЁШЫН — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 3-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла сваю версію "каманды тыдня" па выніках 3-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў элітным дывізіёне.
Туды трапіў і адзін гулец мінскага "Дынама", якое ў родных сценах разыйшлося ўнічыю з наваполацкім "Нафтанам" — 2:2.
Адзначаным аказаўся нападнік Павел МЯЛЁШЫН (усталяваў канчатковыя лічбы на табло на 65-й хвіліне).
Для расійскага форварда гэта другое ў гэтым годзе ўключэнне ў сімвалічную зборную (таксама пасля 1-га тура).