НАСТАССЯ ШУПО — З ГОЛАМ ЗА НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЗБОРНУЮ
Галоўная жаночая каманда Беларусі стартавала ў дывізіёне С кваліфікацыйнага турніру EURO’2025. І ў межах групы 1 на выездзе разграміла суперніц з Кіпра — 3:0.
На поле стадыёна "Этнікас" у мястэчку Ахна выйшаў квінтэт футбалістак мінскага "Дынама". Цалкам паядынак правялі Юлія СЛЯСАРЧЫК і Ганна САС. На 75-й хвіліне замянілі Ганну ПІЛІПЕНКА, на 81-й замест Настассі ШУПО, якая з пенальці падвоіла лік перад самым перапынкам, у гульню ўступіла Настасся КАВАЛЁВА.
У другім матчы "пулькі" літоўкі ўзялі верх над грузінкамі (2:0). Менавіта з прадстаўніцамі Закаўказзя нашым суайчынніцам на чале з Юрыем Малеевым належыць змагацца ўжо ў аўторак, 9 красавіка.
Фота: t.me/wfbelarus