МАТЧЫ WINLINE МЕДЫЯЛІГІ — 20 КРАСАВІКА НА СТАДЫЁНЕ "ДЫНАМА"
Winline Медыяліга зноў едзе ў Мінск! Адразу два паядынкі стартавага гульнявога дня 5-га сезона адбудуцца на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6) — сустракаемся ў суботу, 20 красавіка.
У 14.00 пачнецца суперцікавая дуэль. Флагман медыяфутбола FC 2 DROTS, для якога, дарэчы, гэта першы ў гісторыі візіт у Беларусь, пазмагаецца з амбыцыйным ФК 10.
У 18.00 прадстаўнік нашай краіны сталічная FC DMEDIA дэбютуе на групавым этапе вельмі папулярнага турніру супрацьстаяннем з "Народнай камандай", заснаванай заўзятарамі маскоўскага "Спартака".
Квіткі коштам 5 рублёў ужо ў продажы — і дзейсныя для наведвання абодвух матчаў!
Звяртаем увагу: падчас іх правядзення гладачам не дазваляецца пакідаць тэрыторыю арэны! То бок пры выхадзе за межы вярнуцца будзе нельга.
Пераканаўча просім захоўваць грамадскі парадак і ні ў якім выпадку не выбягаць з трібун на бегавыя дарожкі і поле!