КВІТКІ НА МАТЧ "ДЫНАМА-МІНСК" — "ВІЦЕБСК"
Наступны дамашні паядынак у межах айчыннага элітнага дывізіёна-2024 "бела-сінія" правядуць у чацвер, 2 мая, калі прымуць "Віцебск". Стартавы свісток на полі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" прагучыць у 18.15.
Спадзяемся, злажаная і гарачая падтрымка трыбун дапаможа падначаленым Вадзіма Скрыпчанкі дабіцца перамогі!
Квіткі на гульню коштам 6-13 рублёў (у VIP-ложу 43 — 35 рублёў) дасяжны для набыцця:
- праз Ticketpro;
- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй Беларусі;
- у фан-шопе на НАС "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
Сектарам актыўных заўзятараў нашай каманды (фанаты) з’яўляецца С23, для прыхільнікаў "Віцебска" выдзелены В12 і В13.
Дзейнічаюць такія ільготы:
- 40% — дзецям 6-18 гадоў і студэнтам;
- 50% — пенсіянерам і інвалідам II групы.
Бясплатна наведваюць дамашнія гульні мінскага "Дынама" ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ліквідатары аварыі на ЧАЭС, інваліды I групы і ўдзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане, а таксама дзеці да 5 гадоў (без права заняцця месца).
Для актывацыі зніжкі неабходна ПАПЯРЭДНЕ адправіць заяўку на fan@dinamo-minsk.by, а потым прад’явіць дакумент, які пацвярджае асобу, і паказаць права на іх атрыманне (даведку з вучэбнай установы, студэнцкае, пенсіённае пасведчанне, дакумент ад інваліднасці і г.д.).