"ХУТЧЭЙ! ХУТЧЭЙ! ЯШЧЭ! ЯШЧЭ!"
На гэтым тыдні карэспандэнты прэс-службы "бела-сініх" вельмі правільна выбралі дату візіту на клубную базу ў Стайках.
Атрымалася засняць не толькі звычайны трэніровачны працэс, але і спецыяльную працу ў залі для барацьбы. Адзначым, што асабістым прыкладам падначаленых запальваў настаўнік Вадзім СКРЫПЧАНКА.
Прапануем увазе заўзятараў 5-хвіліннае відэа з нагоды, размешчанае на Youtube-канале мінскага "Дынама".
Прыемнага прагляду!