ГУЛЬЦЫ "ДЫНАМА"-БДУФК ДАПАМАГАЮЦЬ ПЕРАМАГАЦЬ
Жаночая нацыянальная зборная нашай краіны ў намінальна дамашнім паядынку аказаліся мацнейшымі за канкурэнтак з Грузіі — 3:0 у межах дывізіёна С кваліфікацыйнага раўнда чэмпіянату Еўропы-2025.
У сустрэчы прынялі ўдзел шэсць футбалістак мінскага "Дынама"-БДУФК. Ад званка да званка адпрацавалі Юлія СЛЯСАРЧЫК, Ганна ПІЛІПЕНКА, якая падвоіла лік на 64-й хвіліне, Ганна САС і Настасся ШУПО. На той жа 64-й з лаўкі запасных узнялі Вольгу КАПЫШУ (запісала на асабісты рахунак галявую перадачу), на 83-й — Яну АРЦІШЭЎСКУЮ.
Становішча каманд у квартэце 1 пасля двух тураў: 1. БЕЛАРУСЬ — 6. 2. Літва — 4. 3. Грузія — 1. 4. Кіпр — 0.
Наступныя афіцыйныя матчы — супраць літовак — чакаюць падначаленых Юрыя Малеева 31 мая і 4 чэрвеня.
Фота: t.me/abffby