Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"ГОМЕЛЬ" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

11.04.2024

У суботу, 13 красавіка, падначаленых Вадзіма Скрыпчанкі чакае вельмі няпросты іспыт — на выездзе "Гомелем" у межах 4-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў найвышэйшай лізе. Паядынак, які абяцае стаць цікавым у тым ліку для нейтральных прыхільнікаў футбола, прыме стадыён "Цэнтральны" (пл. Паўстання, 1). Пачатак а 16-й гадзіне.

КВІТКІ

Уваход для дынамаўскай тарсіды на гасцявыя сектары 6-7 Паўночнай трыбуны — вольны.

Для атрымання квіткоў трэба па прыбыцці на арэну звязацца са спецыялістам па рабоце з заўзятарамі нашага клуба (+375 29 660 19 27).

НАДВОР’Е

Паслязаўтра ў горадзе над Сожам будзе воблачна, сіноптыкі прагназуюць кароткачасовыя ападкі — пры тэмпературы +12+14 градусаў.

ФОРМА

Дзейсны ўладальнік галоўнага нацыянальнага тытула выйдзе на поле ў белых майках і сініх трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).

СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ

Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў з Брэста — Сяргей Сцяцурын, Сяргей Касавец, Алег Маслянка. Чацвёрты суддзя — Яраслаў Шаціла (Гомель).

Інспектар матчу — Вячаслаў Быкаў (Магілёў).

Дэлегат АБФФ — Аляксей Нярушкін (Мінск).

ТРАНСЛЯЦЫЯ

У жывым эфіры за развіццём падзей можна сачыць праз тэлеканал "ЯСНАе TV", сайт abff.by и Youtube-канал АБФФ (толькі для гледачоў з-за мяжы Беларусі).