ФЁДАР ЛАПАВУХАЎ — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 5-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла свой варыянт "каманды тыдня" па выніках 5-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў найвышэйшай лізе.
У гэту адзінаццатку ўключаны і адзін гулец "бела-сініх", якія ў родных сценах разыйшліся ўнічыю з жодзінскім "Тарпеда"-БелАЗам (0:0).
Адзначаным аказаўся брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ, які запісаў на асабісты рахунак некалькі эфектных выратаванняў і атрымаў пасля матчу адмысловы прыз ад партнёра мінскага "Дынама" — Маладзечненскага мясакамбіната.