ФЁДАР ЛАПАВУХАЎ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "ТАРПЕДА"-БЕЛАЗАМ
Надзейны партнёр мінскага "Дынама" — Маладзечненскі мясакамбінат — узнагародзіў MVP у складзе "бела-сініх" у дамашнім чэмпіянатным супрацьстаянні з жодзінскім "Тарпеда"-БелАЗам (0:0).
Лаўрэатам стаў брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ, які некалькімі класнымі сэйвамі дапамог сваёй камандзе захаваць "рамку" ў недатыкальнасці.
Віншуем 20-гадовага футбаліста і зычым максімальнай колькасці "сухіх" паядынкаў наперадзе!