ДЗЯВОЧАЯ ЗБОРНАЯ БЕЛАРУСІ U19 ЗГУЛЯЛА Ў СЕРБІІ
Зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалісткамі не старэйшымі за 2005 год нараджэння, завяршыла выступленні ў другім кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы WU19.
На жаль, захаваць прапіску ў дывізіёне А не атрымалася — наступны адбор належыць пачынаць рангам ніжэй.
Адзначым, што паядынкі групы 5 прымаў сербскі горад Стара Пазова.
Трэнерскі штаб Уладзіміра Шындзікава выкарыстоўваў у гэтых сустрэчах восем прадстаўніц мінскага "Дынама"-БДУФК — абаронцаў Дар’ю ГАРШКОВУ, Рэнату КАЛІНОЎСКУЮ, Аляксандру ТАРАДУДУ, Аліну ЧАРЛЁНАК, хаўбекаў Настассю МАГЕР, Лію ЦІХАМІРАВУ, Аліну ХАРАШЧАК, нападніка Ганну СІНЯЎСКУЮ.
3.4. БЕЛАРУСЬ WU19 — Бельгія WU19 — 0:3 (КАЛІНОЎСКАЯ, МАГЕР і ЧАРЛЁНАК правялі ўвесь матч, ХАРАШЧАК замянілі на 57-й хвіліне, СІНЯЎСКУЮ — на 84-й, ГАРШКОВА ўступіла ў гульню на 74-й)
6.4. Сербія WU19 — БЕЛАРУСЬ WU19 — 7:0 (КАЛІНОЎСКАЯ, МАГЕР і СІНЯЎСКАЯ правялі ўвесь матч, ЧАРЛЁНАК і ГАРШКОВУ замянілі на 46-й, ЦІХАМІРАВУ — на 65-й, ХАРАШЧАК уступіла ў гульню на 33-й, ТАРАДУДА — на 65-й)
9.4. Славакія WU19 — БЕЛАРУСЬ WU19 — 2:1 (КАЛІНОЎСКАЯ, МАГЕР, ЦІХАМІРАВА і ЧАРЛЁНАК правялі ўвесь матч, ХАРАШЧАК параўняла лік на 15-й хвіліне і была заменена на 69-й, СІНЯЎСКАЯ — на 86-й)
Вынік. 1. Сербія — 7. 2. Бельгія — 6. 3. Славакія — 4. 4. БЕЛАРУСЬ — 0.
Фота: t.me/wfbelarus