"ДЫНАМА-МІНСК" — "НЁМАН": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
Сёння ўвечары "бела-сініх" чакае адно з найважнейшых супрацьстаянняў на веснавым адрэзку сезона — належыць дома пазмагацца з гарадзенскім "Нёманам" у межах 1/2 фінала Кубка Беларусі-2023/24. Стартавы свісток прагучыць у 20.00.
Прапануем заўзятарам інфармацыйна падрыхтавацца да вельмі цікавага паядынку дзякуючы афіцыйнай матчавай праграмцы, створанай супрацоўнікамі клубнай прэс-службы.
16 старонак, мноства яскравых фатаграфій, прадстаўленне суперніка, склады каманд, статыстычныя даныя і шмат чаго яшчэ.
Нагадваем, што набыццё папяровага варыянту дазволіць у перапынку сустрэчы ўдзельнічаць у розыгрышы залатой футболкі-2023.