"ДЫНАМА-МІНСК" — "НАФТАН": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
У нядзелю, 7 красавіка, "бела-сінія" пастараюцца вярнуцца на пераможны шлях у чэмпіянаце Беларусі-2024 — для вырашэння задачы неабходна ў родных сценах узяць верх над няпростым наваполацкім "Нафтанам".
Перад паходам на "Дынама-Юні" прапануем заўзятарам вывучыць афіцыйную матчавую праграмку, падрыхтаваную прэс-службай нашага клуба. Склады, прадстаўленне суперніка, плакат Раймонда Адэолы фармату А4 і шмат іншага цікавага — усё гэта ўпакавана ў 16 старонак і выдатна праілюстравана.
Нагадваем, што тыя, хто набудзе папяровую версію на тэрыторыі стадыёна, будзе ўдзельнічаць у розыгрышы прызоў.