Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"ДЫНАМА-МІНСК" — "НАФТАН": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

5.04.2024

У нядзелю, 7 красавіка, наша каманда правядзе заключны гэтай вясной паядынак на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А) — з наваполацкім "Нафтанам" у межах 3-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2024. Стартавы свісток прагучыць у 18.00.

Нагадваем пра магчымасць набыць пашпарт заўзятара, які гарантуе атрыманне прызоў пры наведванні дамашніх гульняў васьміразовых чэмпіёнаў Беларусі цягам сезона. А тых, хто ўжо мае карысную картку, запрашаем у фан-зону да пачатку і ў перапынку супрацьстаяння, каб задакументаваць свой візіт!

КВІТКІ

Кошт — 6-13 рублёў. Пакупайце:

- на Ticketpro;

- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй рэспубліцы;

- у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).

У дзень змагання квіткі дасяжны ў касах на "Дынама-Юні" — з 14.00 да 19.00.

Сектарам актыўнай падтрымкі гаспадароў поля (фанаты) з‘яўляецца С3, для прыхільнікаў "Нафтана" выдзелены В5.

НАДВОР’Е

Паслязаўтра на захадзе сталіцы будзе сонечна і малавоблачна. Слупок тэрмометра прагрэецца да адзнакі +12+14 градусаў.

ДОПУСК НА АРЭНУ

Уваход адкрыюць у 16.30.

ФОРМА

Войска Вадзіма Скрыпчанкі выйдзе на "сінтэтыку" ў белых майках і трусах (брамнік — цалкам у чорным).

СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ

Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Ігарам Шумілавым (Мінскі р-н), асістэнты — Антон Гусеў і Максім Арабей. Чацвёрты суддзя — Сяргей Клімашэўскі (усе — Мінск).

Інспектар матчу — Анатоль Сяднёў (Магілёў).

Дэлегат АБФФ — Сяргей Ільіч (Мінск).

ТРАНСЛЯЦЫЯ

Жывы эфір — на тэлеканале "ЯСНАе TV", сайце abff.by і на Youtube-канале АБФФ (толькі для гледачоў па-за межамі Беларусі).