Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"ДЫНАМА"-БНТУ — У ЛІКУ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ СТАДЫІ ПЛЭЙ-ОФ

14.04.2024

Завершана папярэдная частка чэмпіянату Беларусі-2023/24 па міні-футболе ў элітным дывізіёне. Тут тузін калектываў па разе сустрэліся кожны з кожным дома і на выездзе. На коне стаялі восем пуцёвак у паядынкі "на выбыванне".

У лік удзельнікаў плэй-оф прабілася "Дынама"-БНТУ, якое уваходзіць у структуру нашага клуба. І гэта сапраўды поспех для праекта, арыентаванага на развіццё перспектыўнай моладзі. На шчасце, пастаянны прагрэс хлопцаў прывёў да добрага выніку!

Віншуем падначаленых Дзмітрыя Бароўскага і зычым якасна адпрацаваць у чвэрцьфінальнай стадыі, дзе апанентам у серыі да дзвюх перамог стане таблічны лідар — "вагонарамонтнікі" з паўднёва-ўсходняга абласнога цэнтра.

 

Г

В

Н

П

М

А

ВРЗ (Гомель)

22

18

2

2

120-39

56

ВІтЭн (Орша)

22

18

0

4

115-60

54

Сталіца (Мінск)

22

16

3

3

104-44

51

Мінск

22

11

5

6

69-53

38

Ахова-Дынама (Мінск)

22

12

0

10

77-74

36

БЧ (Гомель)

22

10

4

8

86-77

34

УУС-Дынама (Гродна)

22

8

7

7

60-60

31

ДЫНАМА-БНТУ (МІНСК)

22

6

4

12

56-80

22

Барысаў-900

22

5

1

16

61-114

16

ЦКК (Светлагорск)

22

5

1

16

54-109

16

Дарожнік (Мінск)

22

3

5

14

55-91

14

Меркурый-ДТК (Брэст)

22

3

2

17

47-103

11

 

Падрабязную інфармацыю пра выступленні "палітэхнікаў" шукайце ў камандным інстаграме ці на сайце БАМФ.