"ДЫНАМА"-БДУФК — ДЮСШ-ПАЛЕСДУ: 14 КРАСАВІКА Ў 13.00
У нядзелю, 14 красавіка, "Дынама"-БДУФК пасля двухтыднёвай паўзы "пад зборныя" ўзнавіць удзел у жаночым чэмпіянаце краіны-2024 — і ў межах 4-га тура ў родных сценах праэкзаменуе пінскую ДЮСШ-ПалесДУ.
Паядынак на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А пачнецца ў 13.00. Уваход вольны. Запрашаем заўзятараў падтрымаць нашу каманду!
Гаспадыні поля згуляюць у белых майках і трусах (брамнік — цалкам у жоўтым).
Суперніц рассудзіць брыгада арбітраў на чале з лідчанкай Марыей Буйко, асіставаць якой будуць Кірыл Някрэвіч і Дзяніс Утоўка (абодва — Гродна). Чацвёрты — Ігар Абрамаў (Мінск). Інспектар матчу — Валерый Язевіч (Ліда).
У жывым эфіры супрацьстаянне пакажа Youtube-канал WF Belarus.