ДВОЕ "БЕЛА-СІНІХ" — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 4-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла свой варыянт "каманды тыдня" па выніках 4-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў найвышэйшай лізе.
Туды ўключана двое гульцоў мінскага "Дынама", якое святкавала вельмі цяжкую выязную перамогу над "Гомелем" — 1:0.
Прапіску ў гэтай сімвалічнай зборнай атрымалі ўдзельнікі галявой камбінацыі на 23-й хвіліне: бразільскі абаронца РАІ (запісаў на асабісты рахунак асістэнцкі бал дзякуючы шыкоўнаму індывідуальнаму рэйду) і хаўбек Павел СЯДЗЬКО — аўтар трапнага стрэлу метраў з 10.