"ДНЕПР" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
У суботу, 27 красавіка, нашай камандзе належыць згуляць у Магілёве — з мясцовым "Дняпром" у межах 6-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў элітным дывізіёне. Супернікі пазмагаюцца на стадыёне "Спартак" (вул. Ленінская, 50Б). Пачатак у 20.15.
КВІТКІ
Кошт — 7 рублёў. Для дзяцей ад 8 да 14 гадоў — 3 рублі, да 7 гадоў — уваход вольны.
Набыць можна загадзя анлайн ці ў дзень паядынку ў касах арэны (з 18.45).
Для заўзятараў "Дынама-Мінск" выдзелены сектар 12.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ўвечары ва ўсходнім абласным цэнтры будзе ясна, ападкаў не чакаецца — пры тэмпературы +11+13 градусаў.
ФОРМА
Войска Вадзіма Скрыпчанкі выйдзе на поле ў белых майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Сяргеем Лабацэвічам, асістэнтамі якога стануць Юрый Хомчанка (абодва — Віцебск) і Дзмітрый Загарэльскі (Орша). Чацвёрты суддзя — Ягор Драмезаў (Ветка).
Інспектар матчу — Юрый Майстроў (Фаніпаль).
Дэлегат АБФФ — Яўген Капылоў (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры сачыць за развіццём падзей дазволіць тэлеканал "Беларусь 5".