БНТУ-"ДЫНАМА-ЮНІ" — ТРЫЎМФАТАР ЮНАЦКАГА ЧЭМПІЯНАТУ КРАІНЫ
У мінулыя выходныя завяршыўся чэмпіянат Беларусі-2023/24 па міні-футболе ва ўзроставай групе U19. Другі раз пераможцам гэтых спаборніцтваў аказалася БНТУ-"Дынама-Юні", якое ўваходзіць у структуру нашага клуба.
"Бела-сінія" паўтарылі дасягненне двухгадовай даўнасці, прычым зараз сутыкнуліся з вельмі сур’ёзнай канкурэнцыяй з боку "Барысава-900-Юні", з якім у перадапошнім туры правялі ключавы з таблічнага гледжання паядынак — на выездзе. Нашы хлопцы адставалі ад суперніка на адзін бал, але здолелі святкаваць найважнейшую вікторыю 3:2, дзякуючы чаму сталі паўнавартаснымі гаспадарамі ўласнага лёсу. І 13 красавіка вытрымалі, узяўшы верх над аршанскім "ВітЭнам-Юні" — 4:1.
|
Г |
В |
Н |
П |
М |
А |
БНТУ-ДЫНАМА-ЮНІ |
10 |
7 |
0 |
3 |
41-25 |
21 |
Барысаў-900-Юні |
10 |
5 |
2 |
3 |
43-26 |
17 |
Дарожнік-Юні (Мінск) |
10 |
4 |
2 |
4 |
33-43 |
14 |
УУС-Дынама-Юні (Гродна) |
10 |
4 |
1 |
5 |
31-31 |
13 |
ВітЭн-Юні (Орша) |
10 |
3 |
1 |
6 |
28-41 |
10 |
БЧ-Юні (Гомель) |
10 |
2 |
4 |
4 |
27-37 |
10 |
Найлепшым снайперам каманды з улікам папярэдняга стаў Трафім КАРПУК (16 галоў).
Шчыра віншуем галоўнага трэнера Аляксандра Камарова, Дзмітрыя Бароўскага, а таксама ўсіх гульцоў з вялікім поспехам! "Дынама"-БНТУ зноў бліскуча пацвердзіла, што з’яўляецца адной з галоўных кузняў маладых талентаў у айчынным футзале.