БФСТ "ДЫНАМА" — 101 ГОД
18 красавіка 1923 года ў Маскве была створана пралетарскае спартыўнае таварыства "Дынама", ячэйкі якога прыкладна ў той жа час пачалі функцыянаваць і на тэрыторыі Беларусі. Асноўнай задачай арганізацыі з’яўлялася прадстаўленне магчымасці займацца спортам супрацоўнікам органаў бяспекі і правапарадку.
Цягам усёй, ужо больш чым стогадовай гісторыі існавання таварыства "Дынама" адыгрывала вельмі важную ролю ў развіцці спартыўнага руху ў нашай рэспубліцы. А спарцмены-дынамаўцы і дагэтуль годна прадстаўляюць краіну ў вялікай колькасці дысцыплін на самых буйных міжнародных спаборніцтвах.
Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства "Дынама" клапатліва захоўвае традыцыі і актыўна займаецца прапагандай здаровага ладу жыцця, ахопліваючы сваёй дзейнасцю ўсе ўзросты і слаі насельніцтва.
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" з гордасцю ўваходзіць у гэтую дружную спартыўную сям’ю! І сёння шчыра віншуе БФСТ "Дынама" з днем нараджэння! Росквіту і новых перамог!