АРЦЁМ САКАЛОЎСКІ — WINLINE-ГУЛЕЦ "БЕЛА-СІНІХ" У САКАВІКУ
Заўзятары вызначылі MVP у складзе мінскага "Дынама" па выніках першага веснавога месяца.
Уладальнік намінацыі Арцём САКАЛОЎСКІ стаў самым маладым лаўрэатам за ўсю гісторыю гэтай апытанкі, якая бярэ пачатак з 2022-га!
17-гадовы паўабаронца атрымае адмысловы прыз ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline — за добра праведзены сакавіцкі адрэзак дыстанцыі: прыняў удзел ва ўсіх пяці афіцыйных паядынках, запісаў на асабісты рахунак пераможны гол у кубкавай сустрэчы з БАТЭ (1:0), а таксама адкрыў лік у стартавым чэмпіянатным супрацьстаянні са "Смаргонню" (5:0).
У галасаванні ў групе "бела-сініх" у сацыяльнай сетцы "ЎКантакце" адзначылася 348 чалавек. За Сакалоўскага выказалася роўна палова — 174. Далей размясціліся Раймонд Адэола — 63 (18,1%), Максім Швяцоў — 48 (13,79%), Сяргей Паліцевіч — 46 (13,22%), Ігар Школік — 17 (4,89%).