АЛЯКСАНДРУ МЯТЛІЦКАМУ — 60!
Сёння, 22 красавіка, 60 гадоў спаўняецца вельмі вядомаму ў мінулым гульцу мінскага "Дынама" Аляксандру МЯТЛІЦКАМУ!
Гэты паўабаронца, галоўнымі козырамі якога былі выдатнае бачанне поля і гарматны ўдар, дэбютаваў за "бела-сініх" 2 красавіка 1984-га — у дамашнім супрацьстаянні чэмпіянату СССР з казахстанскім "Кайратам" з Алма-Аты. У складзе нашай каманды выступаў цягам шасці з паловай сезонаў, правёў 128 матчаў (11 галоў), даходзіў да фіналу Кубка Савецкага Саюза-1986/87.
Прызнаваўся найлепшым футбалістам Беларусі (1990), форму яе нацыянальнай зборнай прымяраў у дзевяці паядынках.
Сардэчна віншуем Аляксандра Іванавіча з юбілеем! Здароўя, дабрабыту, поспехаў!
Фота: abff.by