Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

АДОЛЕЛІ "НЁМАН", ГУЛЯЮЧЫ 75 ХВІЛІН У МЕНШАСЦІ

17.04.2024

Кубак Беларусі-2023/24

1/2 фінала. Першы матч

ДЫНАМА-МІНСК — НЁМАН (ГРОДНА) — 1:0 (0:0)
МІНСК. 17 красавіка. Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама". Пачатак у 20.00. 5237 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Шымусік, А.Вайцяшонак (абодва — Асіповічы), А.Банцееў (Бабруйск).
ДЫНАМА-МІНСК: Лапавухаў, Пігас, Бегуноў (к), Гаўрыловіч, Раі, Быкаў, Сялява, Дземчанка (Школік, 67), Сядзько (Падстрэлаў, 74), Мялёшын (Хвашчынскі, 74), Адэола (Калінін, 82).
Запасныя: Шымаковіч, Міхайрын, Сілінскі, Васільеў, Жэрдзеў, Чарняк.
НЁМАН: Бялоў, Карповіч, Лаўрык, Касмынін, Панця (Садаўнічы, 78), Еўдакімаў, Казлоў (к), Якімаў (Савіцкі, 46), Алыкулаў, Краўцоў (Лісаковіч, 46), Гвет (Зубовіч, 63).
Запасныя: Маліеўскі, Вейдыгер, Паўлюковіч, Кастроў, Кухарчык, Варакса.
ГОЛ:
1:0 — Сядзько (49, пас — Быкаў).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Сядзько (65), Алыкулаў (88).
ВЫДАЛЕННЕ: Бегуноў (15).