Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЗАВЯРШЫЛІ ВЫСТУПЛЕННІ НА КАНТЫНЕНТАЛЬНАЙ АРЭНЕ

27.10.2024

Юнацкая ліга УЕФА-2024/25. "Шлях пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў"

2-і раўнд. Матч у адказ

ДЫНАМА-МІНСК U19 (БЕЛАРУСЬ) — ЛАКАМАТЫВА U19 (ЗАГРЭБ, ХАРВАТЫЯ) — 0:0
ЗАГРЭБ (ХАРВАТЫЯ). 27 кастрычніка. Стадыён "Св. Ёсіп Раднік". Пачатак у 16.00. Без гледачоў.
СУДДЗІ: А.К'ярамонці, А.Сімара, Л.Акоста (усе — Андора).
ДЫНАМА-МІНСК U19: Пятрашка, Апяцёнак, Дубатоўка, Дубовік (Іванюковіч, 84), Чарняўскі, Сакалоўскі (к), Жачко, Кролік, Аляксандраў, Луцковіч (Адамовіч, 60), Васкабойнікаў (Серада, 68).
Запасныя: Радкевіч, Леанцюк, Каняхін, Бейня.
ЛАКАМАТЫВА U19: Кастапеч, Каціч, Крышта, Утробішыч, Марканавіч, Баждарыч (Н.Годзец, 90), Субоціч (к), Рэіч (Перкавіч, 57), Цанджуга (Сміляніч, 75), Джуркавіч, Хускіч (Кардум, 57).
Запасныя: Ёркавіч, Пернар, Чрняк, Д.Годзец, Паўлавіч.
ПАПЯРЭДЖАННІ: Жачко (24), Дубатоўка (44), Джуркавіч (70), Перкавіч (72).

Першы матч — 1:2.