ЮБІЛЕІ Ў ДВУХ ЧЭМПІЁНАЎ СССР-1982
У панядзелак, 21 кастрычніка, дні нараджэння святкуюць цудоўныя дынамаўскія ветэраны: Ігару БЯЛОВУ спаўняецца 70 гадоў, Валерыю МЕЛЬНІКАВУ — 65.
Абодва правялі самыя яскравыя этапы гульнявой кар’еры ў складзе "бела-сініх" — і зрабілі значны ўнёсак у заваяванне залатых медалёў чэмпіянату СССР-1982 і бронзавых годам пазней.
Ігар БЯЛОЎ у форме нашай каманды запісаў на асабісты рахунак 139 афіцыйных матчаў (1976-84). І ўжо больш за чвэрць стагоддзя працуе ў Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".
Валерый МЕЛЬНІКАЎ у 92 паядынках за "Дынама" (1979-85) адзначыўся чатырма галамі.
Сардэчна віншуем юбіляраў, зычым моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і аптымізму!