ВЫКЛІК У ЮНІЁРСКУЮ ЗБОРНУЮ БЕЛАРУСІ
Зборная нашай краіны, сфармаваная з хлопцаў не старэйшых за 2006 год нараджэння, правядзе трэнінг-кемп у сталіцы, у межах якога запланаваны кантрольныя паядынкі з равеснікамі з Азербайджана — 10 і 13 кастрычніка.
У гэтых спарынгах можа прыняць удзел квартэт футбалістаў мінскага "Дынама" — абаронцы Міхаіл АЛЯКСАНДРАЎ, Павел АПЯЦЁНАК, Васіль ЧАРНЯЎСКІ, хаўбек Арцём САКАЛОЎСКІ.
Камандзе на чале з Віталем Паўлавым ужо ў наступным месяцы стартаваць у адборачным турніры EURO’2025 (U19). Супернікамі па групе 13 стануць харваты (гаспадары "пулькі"), сербы і армяне.