ВЫБІРАЕМ WINLINE-ГУЛЬЦА "БЕЛА-СІНІХ" У КАСТРЫЧНІКУ!
Завершаны чарговы гульнявы месяц для падначаленых Вадзіма Скрыпчанкі. У чэмпіянаце краіны-2024 атрымалася прадэманстраваць стаадсоткавы вынік — вікторыі над "Шахцёрам" (3:0), "Нафтанам" (2:1), "Славіяй" (2:0) і "Арсеналам" (2:0), а вось у межах агульнага этапа Лігі канферэнцый-2024/25 здарыліся паразы ад шатландскага "Хартса" (1:2) і фінскага ХІКа (0:1).
У афіцыйнай групе "бела-сініх" у сацыяльнай сетцы "ЎКантакце" стартавала апытанка па вызначэнні найлепшага футбаліста нашай каманды ў кастрычніку. У спісе кандыдатаў — брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ, абаронцы Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ і РАІ, хаўбек Дзмітрый ПАДСТРЭЛАЎ, нападнік Стэфан АЛЬФРЭД.
ПЕРАХОДЗЬЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ — І ГАЛАСУЙЦЕ!
Пераможцу намінацыі ўручаць адмысловы прыз ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline.