ВЕРНУЛІСЯ Ў БЕЛАРУСЬ
Па сканчэнні выязнога паядынку з фінскім ХІКам (0:1) з Хельсінкі ў межах агульнага этапа Лігі канферэнцый-2024/25 наша каманда адправілася ў атэль Scandic Park, а ў пятніцу пачала падарожжа на радзіму.
Першай часткай маршруту аказаўся авіяпералёт у Вільнюс, адкуль "бела-сінія" на аўтобусе паехалі ў Мінск — і дабраліся ў сталічны горад у 18.40.
Ужо заўтра падначаленым Вадзіма Скрыпчанкі належыць прыступіць да падрыхтоўкі да наступнай гульні — дамашняй чэмпіянатнай з дзяржынскім "Арсеналам" 29 кастрычніка.