ВАДЗІМ ПІГАС — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ СА "СЛАВІЯЙ"
У суботу, 19 кастрычніка, падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі святкавалі пятую запар вікторыю ў айчыннай найвышэйшай лізе-2024. Адоленай у межах 25-га тура аказалася мазырская "Славія" — 2:0.
Пасля фінальнага свістка на полі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" адбылася цырымонія ўзнагароджання MVP матчу ў складзе нашай каманды. Заслужаную пашану атрымаў абаронца Вадзім ПІГАС, які на 34-й хвіліне адкрыў лік сваім галам за "бела-сініх".
23-гадоваму футбалісту ўручылі традыцыйны прыз — аб’ёмісты мясны бокс ад Маладзечненскага мясакамбіната.