ВАДЗІМ ПІГАС І ПАВЕЛ СЯДЗЬКО — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 25-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала свой варыянт "каманды тыдня" па выніках 25-га гульнявога дня айчыннага элітнага дывізіёна-2024.
У адзінадцатку трапілі два прадстаўнікі мінскага "Дынама", якое ў родных сценах адолела "Славію" — 2:0.
Адзначанымі аказаліся арганізатары атакі, што дазволіла адкрыць лік на 34-й хвіліне: аўтар эфектнага гола Вадзім ПІГАС і асістэнт Павел СЯДЗЬКО.
Для 23-гадовага флангавага абаронцы гэта другое ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную (таксама пасля 6-га тура), для 26-гадовага крэатыўнага хаўбека — сядзьмое (пасля 4-га, 7-га, 11-га, 12-га, 15-га і 24-га).