Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ВАДЗІМ ПІГАС ДЭБЮТАВАЎ ЗА НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЗБОРНУЮ

15.10.2024

Галоўная дружына нашай краіны закрыла праграму намінальна дамашніх матчаў у адборачным турніры Лігі нацый-2025. І разыйшлася мірам з люксембуржцамі — 1:1.

Прычым на 11-й хвіліне не реалізавала пенальці, на 54-й павяла ў ліку, але на 78-й прапусціла пасля стрэлу з 11-метровай адзнакі.

На полі "ZTE Арэны" ў венгерскім Залаэгерсегу з’явілася тры футбалісты мінскага "Дынама". Цалкам паядынак адгулялі брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ (зноў зрабіў некалькі выдатных сэйваў) і абаронца Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ, аўтар гола напачатку другога тайма.

На 89-й хвіліне замянілі латэраля Вадзіма ПІГАСА, для якога то аказаўся дэбют за нацыянальную зборную.

У іншай сустрэчы ў групе 3 дывізіёна С паўночнаірландцы ў родных сценах разграмілі балгар — 5:0.

 

Г

В

Н

П

М

А

Паўночная Ірландыя

4

2

1

1

7-1

7

БЕЛАРУСЬ

4

1

3

0

1-1

6

Балгарыя

4

1

2

1

1-5

5

Люксембург

4

0

2

2

1-4

2

 

15.11. Паўночная Ірландыя — БЕЛАРУСЬ. 18.11. Балгарыя — БЕЛАРУСЬ.

Фота: t.me/abffby