У ВАДЗІМА СКРЫПЧАНКІ — 50 ГУЛЬНЯЎ У Д1 НА ЧАЛЕ "БЕЛА-СІНІХ"
Нядзельны выязны матч з "Нафтанам" (2:1) аказаўся для Вадзіма СКРЫПЧАНКІ юбілейным — 50-м на чале мінскага "Дынама" ў беларускай найвышэйшай лізе.
Дэбют адбыўся 18 сакавіка 2023 года, калі "бела-сінія" ў родных сценах разграмілі "Іслач" — 3:0.
Наша каманда пад кіраўніцтвам Вадзіма Віктаравіча святкавала ў чэмпіянатах краіны 38 перамог, у васьмі паядынках згуляла ўнічыю і зазнала чатыры паразы пры рознасці забітых і прапушчаных мячоў 113-31.