"У ПЕРАПЫНКУ ПРАСІЎ ХЛОПЦАЎ НЕ ЗАДАВАЛЬНЯЦЦА ДАСЯГНУТЫМ"
У суботу, 19 кастрычніка, мінскія дынамаўцы ў родных сценах прымалі "Славію" ў паядынку 25-га тура чэмпіянату краіны-2024. І ўпэўнена ўзялі верх — 2:0.
Пастфактум настаўнік "бела-сініх" Вадзім СКРЫПЧАНКА адзначыў якасныя дзеянні падначаленых у абароне і атацы, падзякаваў камандзе за выдатную працу і заўзятараў — за падтрымку, а таксама коратка расказаў аб падрыхтоўцы да еўракубкавай сустрэчы з фінскім ХІКам.
Прыемнага прагляду!