У МОЛАДЗЕВАЙ ЗБОРНАЙ — ДВА "БЕЛА-СІНІХ"
Зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2002 год нараджэння, у аўторак, 15 кастрычніка, завершыць выступленні ў адборачнай кампаніі EURO’2025 (U21) выязным супрацьстаяннем з равеснікамі з Фарэрскіх выспаў.
А да таго — у чацвер, 10-га — згуляе спарынг у Салігорску з мясцовым "Шахцёрам".
Прыняць удзел у паядынках могуць два прадстаўнікі мінскага "Дынама" — брамнік Арцём КАРАТАЙ і нападнік Трафім МЕЛЬНІЧЭНКА.
На гэты момант становішча каманд у групе G выглядае так: 1. Партугалія — 21 (пасля 8 матчаў). 2. Грэцыя — 17 (9). 3. Харватыя — 16 (8). 4. Фарэры — 7 (8). 5. БЕЛАРУСЬ — 6 (9). 6. Андора — 3 (8).