У ХЕЛЬСІНКІ ЗГУЛЯЕМ У ЖОЎТЫМ
На футбольным стадыёне ў сталіцы Фінляндыі завершана арганізацыйная нарада напярэдадні паядынку паміж мясцовым ХІКам і мінскім "Дынама" ў межах 2-га тура агульнага этапа Лігі канферэнцый-2024/25.
Супернікі прадставілі камплекты формы, у якіх выйдуць на поле сёння ўвечары. Гаспадары зрабілі выбар на карысць бела-сініх маек і сініх трусоў (брамнік — увесь у зялёным). Наша каманда прымерыць жоўты верх і ніз (галкіпер — цалкам у чорным).
Судзейская брыгада з Арменіі на чале з Хенрыкам Налбандзянам апране чырвоныя майкі і чорныя трусы.
Чакаецца, што матч наведае каля 4500 гледачоў.
Жывая трансляцыя на тэлеканале СТВ пачнецца ў 22.00.