У ДЗЯНІСА ПАЛЯКОВА — 200 ПАЯДЫНКАЎ У НАЙВЫШЭЙШАЙ ЛІЗЕ
Нядзельны матч з "Шахцёрам" (3:0) аказаўся для абаронцы "бела-сініх" Дзяніса ПАЛЯКОВА юбілейным — 200-м згуляным у элітным дывізіёне чэмпіянатаў Беларусі.
Ураджэнец Мінска дэбютаваў на такім узроўні на такім узроўні 3 красавіка 2010-га — у складзе як раз "гарнякоў" у супрацьстаянні з брэсцкім "Дынама".
За салігарчан (2010-11) у найвышэйшай лізе правёў 55 сустрэч, за БАТЭ (2012-18) — 142, за нашу каманду (з верасня 2024-га) — 3.