Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

У "БЕЛА-СІНІХ" — ПАЎТАРЫ СОТНІ ЕЎРАКУБКАВЫХ ГУЛЬНЯЎ

4.10.2024

Чацвярговы паядынак з шатландскім "Хартсам" (1:2) аказаўся для мінскіх дынамаўцаў юбілейным — 150-м у кантынентальных клубных турнірах.

Адзначым, што дэбют адбыўся 14 верасня 1983 года — у родных сценах са швейцарскім "Грасхоперам" (1:0) у межах 1/16 фіналу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў.

Вось як выглядае раскладка матчаў "бела-сініх" па спаборніцтваў:

КЕЧ / Ліга чэмпіёнаў — 16 (+5=6-5, 20-20)

Кубак УЕФА / Ліга Еўропы — 109 (+42=23-44, 142-141)

Ліга канферэнцый — 7 (+1=2-4, 8-11)

Кубак уладальнікаў кубкаў — 6 (+2=3-1, 6-4)

Кубак Інтэртота — 12 (+5=3-4, 22-13)

Вынік: 150 гульняў, 55 перамог, 37 нічыіх, 58 параз, розніца забітых і прапушчаных мячоў 198-189.