ТРЫА "БЕЛА-СІНІХ" — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 24-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла свой варыянт "каманды тыдня" па выніках 24-га гульнявога дня чэмпіянату краіны-2024 ў найвышэйшай лізе.
У гэту адзінадцатку трапіла трыа гульцоў мінскага "Дынама", якое ў Салігорску аказалася мацнейшым за мясцовы "Шахцёр" — 3:0.
Адзначаны абаронца Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ (усталяваў канчатковыя лічбы на табло), хаўбек Павел СЯДЗЬКО (запісаў у асабістую скарбонку пару асістэнцкіх балаў), плюс аўтар галявога дубля нападнік Стэфан АЛЬФРЭД.
Для Сядзько гэта 6-е ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную (таксама пасля 4-га, 7-га, 11-га, 12-га і 15-га тураў), для Гаўрыловіча — 3-е (пасля 7-га і 9-га), для Альфрэда — 1-е.