ТРЫ НАШЫ ДЗЯЎЧЫНЫ — У ЗБОРНАЙ WU19
Дзявоцкая зборная Беларусі, сфармаваная з футбалістак не старэйшых за 2006 год нараджэння, у хуткім часе правядзе кантрольныя паядынкі на полі з натуральным пакрыццём сталічнага КФП АБФФ.
Сустрэцца належыць з равесніцамі з Расіі — 22 і 25 кастрычніка, а таксама з "Мінскам" — 28-га.
Трэнерскі штаб каманды на чале з Уладзімірам Шындзікавым разлічвае ў гэтых спарынгах на трох прадстаўніц "Дынама"-БДУФК — абаронцу Дар’ю ГАРШКОВУ, хаўбека Настассю МАГЕР, форварда Ганну СІНЯЎСКУЮ.