ТРАФІМ МЕЛЬНІЧЭНКА ЗГУЛЯЎ НА ФАРЭРАХ
Зборная Беларусі, сфармаваная з футбалістаў не старэйшых за 2003 год нараджэння, завяршыла выступленні ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2025 (U21).
На жаль, падначаленыя Сяргея Яромкі не здолелі парадаваць сваіх заўзятараў — на выездзе саступілі з лікам 0:1 супернікам з Фарэрскіх выспаў.
У паядынку прыняў удзел адзіны прадстаўнік мінскага "Дынама" нападнік Трафім МЕЛЬНІЧЭНКА, якога замянілі на 62-й хвіліне.
Выніковае становішча каманд у групе G: 1. Партугалія — 27. 2. Харватыя — 22. 3. Грэцыя — 17. 4. Фарэры — 10. 5. БЕЛАРУСЬ — 6. 6. Андора — 3.
Фота: t.me/abffby