"СВЯТКАВАЛІ ПЕРАМОГУ НАД ДОБРАЙ КАМАНДАЙ"
У нядзелю, 13 кастрычніка, "бела-сінія" змагаліся на выездзе з "Нафтанам" у перанесеным матчы 18-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў элітным дывізіёне. З Наваполацка атрымалася прывезці ачковы максімум — перамога 2:1.
Пастфактум галоўны трэнер мінскага "Дынама" Вадзім СКРЫПЧАНКА расказаў аб тым, што цягам усёй гульні каманда знаходзілася ў напружанні, назваў другі гол у вароты супернікаў заканамерным, пракаментаваў дэбют Івана Шымаковіча і Джозэфа Акора ў айчыннай найвышэйшай лізе і вымушаныя замены Рамана Бегунова і Аляксандра Сачыўкі.
Прыемнага прагляду!