"СУПЕРНІК БЫЛ БОЛЬШ УДАЧЛІВЫМ У РЭАЛІЗАЦЫІ"
У чацвер, 24 кастрычніка, "бела-сінія" працягнулі выступленні ў агульным этапе Лігі канферэнцый-2024/25. І, на жаль, на выездзе саступілі фінскаму ХІКу — 0:1.
Пастфактум галоўны трэнер нашай каманды Вадзім СКРЫПЧАНКА коратка ахарактазаваў гульню, пахваліў падначаленых за актыўна праведзеную канцоўку, але панаракаў на прапушчаны адразу пасля перапынку мяч.