Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

РАЗЫЙШЛІСЯ ЎНІЧЫЮ З "ОРШАЙ"

11.10.2024

Чэмпіянат Беларусі-2024. Першая ліга

Матч 28-га тура

ДЫНАМА-МІНСК-2 — ОРША — 2:2 (1:1)
МІНСК. 11 кастрычніка. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 17.00. 150 гледачоў.
СУДДЗІ: Д.Дубатоўка, С.Якуцэвіч, А.Серык (усе — Гродна).
ДЫНАМА-МІНСК-2: Пятрашка, Каняхін, Дубатоўка, Кролік (к), Дубовік, Ісачэнка (Іванюковіч, 55), Туравец, Міхайрын, Серада, Каліноўскі (Адамовіч, 69), Васкабойнікаў (Бейня, 83).
Запасныя: Радкевіч, Мартысевіч.
ОРША: Ігнатовіч, Іршаў, Чарнадараў, Жастароў, Ціхаміраў (Верас, 79), Антонаў, Воўчанка, Пунінскі (Шэпелеў, 35), Жалезнікаў (к) (Смольнікаў, 68), Ганжуроў, Мельнік.
Запасныя: Краўчанка, Цюніс, Кучараў, Вараб'ёў.
ГАЛЫ: 0:1 — Ціхаміраў (26). 1:1 — Дубовік (42, пас — Міхайрын). 2:1 — Іршаў (75, у свае вароты, пас — Кролік). 2:2 — Чарнадараў (79).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Ганжуроў (17), Каліноўскі (56), Іршаў (74).